За апошнія паўтары гады мая каманда ў Push Pop Press, Чарлі Мельчэр і Melcher Media працавалі над стварэннем першай цалкам інтэрактыўнай кнігі. Яна называецца "Наш Выбар". Аўтар кнігі -- Альбэрт Гор. Гэта працяг "Нязручнай праўды". Кніга разглядае ўсе спосабы вырашэння кліматычнага крызіса. Пачынаецца кніга так. Вось вокладка. Пакуль планета варочаецца, мы бачым нашае месцазнаходжанне. Мы можам адчыніць кнігу, прагартаць раздзелы, каб прагледзець змест кнігі. Мы таксама можам гартаць старонкі ўнізе. Калі мы хочам павялічыць старонку, то проста яе адчыняем. Усё, што вы бачыце ў кнізе, можа быць узнята двума пальцамі, "адарвана" ад старонкі і адкрыта. Калі вы жадаеце вярнуцца і працягнуць чытаць кнігу, то проста складваеце малюнак і вяртаеце яго на старонку. Гэта працуе тым жа чынам: вы выцягваеце малюнак і адчыняеце яго. (Аўдыё) Альбэрт Гор: Я адношу сябе да большасці людзей, якія глядзяць на ветракі і адчуваюць, што гэта прыгожы дадатак да краявіду. Майк Матас: Так, Альбэрт Гор правядзе вас па ўсёй кнізе, даючы тлумачэнне фотаздымкам. Гэты здымак вы можаце ўбачыць на інтэрактыўнай мапе. Павялічце мапу, каб убачыць, дзе здымак быў зроблены. Кніга змяшчае дакументальныя матэрыялы працягласцю адной гадзіны, разам з інтэрактыўный анімацыяй. Вы можаце адчыніць гэта. (Аўдыё) АГ: Большасць сучасных ветравых турбін мае... ММ: Відэа запускаецца імгенна. Пакуль яно грае, мы можам узяць яго, паменшыць і вярнуць на старонку. І відэа працягвае граць. Мы таксама можам перайсці да зместу кнігі, а відэа працягвае граць. Але адна з самых крутых фішак гэтай кнігі -- інтэрактыўная інфаграфіка. Вось гэта адлюстроўвае патэнцыял ветру па ўсіх ЗША. Мы можам не толькі ўбачыць інфармацыю, але, дакрануўшыся пальцам, яшчэ і ўбачыць дакладны патэнцыял ветру кожнага штата. Тое самае можна зрабіць і з геатэрмальнай і сонечнай энергіяй. Гэта адзін з маіх любімых малюнкаў. Ён адлюстроўвае... (Смех) (Апладысменты) Калі дзьме вецер, лішак энергіі, вырабляемы ветраком, накіроўваецца ў акумулятар. Калі вецер сціхае, гэты лішак будзе дасланы ў хаты, у якіх святло не спыніцца ні на хвіліну. Гэтая кніга працуе не толькі на iPad, але і на iPhone. Вы можаце пачаць чытаць кнігу на iPad у зале, і потым працягнуць чытанне з iPhone. Кніга працуе тым жа чынам. Вы выбіраеце старонку, адчыняеце яе. Гэта першая кніга Push Pop Press -- "Наш Выбар" Альбэрта Гора. Дзякую. (Апладысменты) Крыс Андэрсан: Неверагодна. Вы жадаеце стаць выдаўцом, ліцэнзіатам тэхналогіі? У чым тут справа? Ці могуць гэта рабіць іншыя людзі? ММ: Так, мы распрацоўваем рашэнне, якое дазволіць выдаўцам ствараць такі кантэнт. Melcher Media на ўсходнім узбярэжжы -- а мы на заходнім узбярэжжы ствараем праграмнае забеспячэнне, якім яны карыстаюцца, дадаючы кожны дзень тэксты і малюнкі. КА: Вы хочаце даць выдаўцам ліцэнзію, каб яны стваралі такія цікавыя кнігі? (ММ: Так.) Добра, Майк, дзякуй вялікі. ММ: Вам дзякуй. (КА: Поспехаў!) (Апладысменты)