Ці небяспечная радыяцыя — Мэтт Анціколь
-
0:06 - 0:08Калі мы чуем слова «радыяцыя»,
-
0:08 - 0:13то мімаволі хочацца ўявіць сабе
вялізарныя выбухі і страшэнныя мутацыі, -
0:13 - 0:15але гэта будзе не ўся карціна.
-
0:15 - 0:17Радыяцыя таксама ёсць і ў вясёлцы,
-
0:17 - 0:20і ў рэнтгенаўскім апараце.
-
0:20 - 0:22Дык што ж такое радыяцыя,
-
0:22 - 0:25і наколькі нам трэба
баяцца яе наступстваў? -
0:25 - 0:28Адказ трэба пачаць з самога
паняцця «радыяцыя», -
0:28 - 0:32што азначае дзве
вельмі розныя фізічныя з'явы: -
0:32 - 0:34электрамагнітнае выпраменьванне
-
0:34 - 0:36і радыёактыўнасць.
-
0:36 - 0:40Электрамагнітнае выпраменьванне —
гэта толькі энергія, -
0:40 - 0:44што ўключае ў сабе электрычныя
і магнітныя хвалі, што перасякаюцца -
0:44 - 0:46і вагаюцца ў прасторы.
-
0:46 - 0:48Калі гэтыя хвалі пачынаюць
вагацца хутчэй, -
0:48 - 0:50яны нарошчваюць энергію.
-
0:50 - 0:53На ніжэйшым канцы спектру —
радыёхвалі, -
0:53 - 0:54затым інфрачырвоныя
-
0:54 - 0:56і бачнае святло.
-
0:56 - 0:58На вышэйшым канцы —
ультрафіялет, -
0:58 - 0:59рэнтгенаўскія
-
0:59 - 1:01і гама-прамяні.
-
1:01 - 1:06Сучаснае жыццё нельга ўявіць сабе
без электрамагнітнага выпраменьвання. -
1:06 - 1:10Па радыёхвалях нам на смартфон
прыходзіць ліст, -
1:10 - 1:13мы загружаем фатаграфію
рэнтгенаўскага здымку, -
1:13 - 1:17мы яе бачым, таму што экран
вылучае бачнае святло. -
1:17 - 1:19Радыёактыўнасць, наадварот,
-
1:19 - 1:21з'яўляецца ў атамным ядры,
-
1:21 - 1:23дзе пратоны адштурхоўваюцца
адзін ад аднаго, -
1:23 - 1:26таму што маюць дадатны зарад.
-
1:26 - 1:29Гэта з'ява мае назву
моцнае ядзернае ўзаемадзеянне, -
1:29 - 1:31праз яе атамы
пераадольваюць адштурхоўванне -
1:31 - 1:34і ядро застаецца цэлым.
-
1:34 - 1:37Аднак некаторыя камбінацыі
пратонаў і нейронаў, -
1:37 - 1:39вядомыя як ізатопы,
-
1:39 - 1:41застаюцца нестабільнымі
-
1:41 - 1:43або радыёактыўнымі.
-
1:43 - 1:46Яны бязладна вылучаюць
матэрыю і/або энергію, -
1:46 - 1:48вядомую як радыёактыўнасць,
-
1:48 - 1:50каб стацца больш стабільнымі.
-
1:50 - 1:54Радыёактыўнасць можа мець
прыроднае паходжанне, -
1:54 - 1:57напрыклад, вылучацца з радонам,
газам, што сочыцца з зямлі. -
1:57 - 2:01Мы таксама здабываем прыродную руду,
што валодае радыёактыўнымі элементамі, -
2:01 - 2:04з яе мы атрымліваем паліва
для атамных электрастанцый. -
2:04 - 2:08Астаткавую колькасць ізатопу калія
можна знайсці нават у бананах. -
2:08 - 2:11Калі мы жывем
у навакольным свеце радыяцыі, -
2:11 - 2:14якім чынам можна пазбегнуць
яе небяспечнага ўздзеяння? -
2:14 - 2:17Пачнем з таго,
што не кожная радыяцыя небяспечная. -
2:17 - 2:23Радыяцыя пагражае толькі тады,
калі ад яе ўплыву -
2:23 - 2:26атамы пазбаўляюцца электронаў,
гэты працэс можа пашкодзіць ДНК. -
2:26 - 2:29Гэта вядома як
іанізавальнае выпраменьванне, -
2:29 - 2:33таму што атам, што згубіў
або набыў электроны, завецца іон. -
2:33 - 2:36Уся радыёактыўнасць іанізавальная,
-
2:36 - 2:38а электрамагнітнае выпраменьванне
-
2:38 - 2:41радыёактыўнае
толькі ў вялізарных аб'ёмах. -
2:41 - 2:42Гэта тычыцца гама-промняў,
-
2:42 - 2:43рэнтгенаўскіх
-
2:43 - 2:46і ультрафіялетавых промняў
самага інтэнсіўнага спектру. -
2:46 - 2:49Таму, каб пазбегнуць рызыкі
падчас рэнтгену -
2:49 - 2:53дактары закрываюць тыя часткі цела,
што не абследваюцца. -
2:53 - 2:56Таму таксама аматары пляжа
павінны карыстацца ахоўным крэмам. -
2:56 - 2:59Мабільныя тэлефоны
і мікрахвалёвыя печы -
2:59 - 3:01наадварот знаходзяцца
ўнізе спектру інтэнсіўнасці, -
3:01 - 3:05таму падчас іх ужывання не існуе
рызыкі іанізавальнай радыацыі. -
3:05 - 3:09Найвялікшая рызыка для здароўя
існуе тады, калі чалавек сутыкаецца -
3:09 - 3:12з вялікім аб'ёмам іанізавальнай радыяцыі
за кароткі час. -
3:12 - 3:14Гэта завецца
моцная кароткачасовае апраменьванне. -
3:14 - 3:19Караткачасовае апраменьванне падаўляе
здольнасць арганізму супрацьстаяць шкодзе. -
3:19 - 3:21Гэта можа выклікаць
ракавыя захворванні, -
3:21 - 3:23клеткавую дысфункцыю
-
3:23 - 3:25і нават магчыма — смерць.
-
3:25 - 3:28На шчасце, караткачасовыя апраменьванні —
з'ява даволі рэдкая, -
3:28 - 3:32але кожны дзень мы падвяргаемся
малым дозам іанізавальнага выпраменьвання -
3:32 - 3:35як прыроднага,
так і антрапагеннага паходжання. -
3:35 - 3:39Навукоўцам вельмі цяжка
выразіць рызыку ў лічбах. -
3:39 - 3:43Арганізм аднаўляецца пасля пашкоджання
іанізавальным выпраменьваннем, -
3:43 - 3:45і нават калі ён не здольны аднавіцца,
-
3:45 - 3:49вынікі пашкоджання могуць
не выяўляцца дзесяцігоддзе ці больш. -
3:49 - 3:52Навукоўцы параўноўваюць узроўні
іанізавальнага выпраменьвання -
3:52 - 3:54ў адзінках, што завуцца зіверты.
-
3:54 - 3:56Кароткачасовае апраменьванне
сілай у 1 зіверт -
3:56 - 3:59праз некалькі гадзін
выклікае млоснасць, -
3:59 - 4:02а чатыры зіверты могуць выклікаць смерць.
-
4:02 - 4:06Аднак наш штодзённы ўзровень радыяцыі
значна меньшы за гэта. -
4:06 - 4:10Чалавек у сярэднім атрымлівае
дзесьці 6,2 мілізіверту радыяцыі -
4:10 - 4:13з усіх магчымых крыніц у год.
-
4:13 - 4:15Дзесьці трэцяя частка
прыходзіцца на радон. -
4:15 - 4:18Каб атрымаць усяго пяць мікразівертаў,
-
4:18 - 4:21спатрэбіцца зрабіць каля
1200 стаматалагічных здымкаў, -
4:21 - 4:23і толькі тады ён перавысіць
сваю гадавую норму. -
4:23 - 4:24І памятаеце пра бананы?
-
4:24 - 4:27Каб атрымаць усю радыяцыю з бананаў
-
4:27 - 4:32і дасягнуць сваёй гадавой нормы,
трэба з'ядаць каля 170 бананаў у дзень. -
4:32 - 4:35Мы жывем у свеце радыяцыі.
-
4:35 - 4:38Аднак большасць з яе не іанізавальная.
-
4:38 - 4:40Тую, што іанізавальная,
-
4:40 - 4:43мы атрымліваем у вельмі малых дозах,
-
4:43 - 4:45а калі праверыць хату на колькасць радону
-
4:45 - 4:47і карыстацца сонцаахоўнымі крэмамі,
-
4:47 - 4:50то можна значна пазбегнуць рызыкаў.
-
4:50 - 4:53Марыя Кюры, адна з піянерак
у вывучэнні радыяцыі, -
4:53 - 4:56адносна рызыкаў сказала:
-
4:56 - 5:00«Нічога няма ў жыцці, чаго трэба баяцца,
ёсць толькі тое, што трэба зразумець. -
5:00 - 5:05Зараз надыйшоў час, каб больш зразумець
і каб менш баяцца».
- Title:
- Ці небяспечная радыяцыя — Мэтт Анціколь
- Speaker:
- Matt Anticole
- Description:
-
Прагледзець урок цалкам: http://ed.ted.com/lessons/is-radiation-dangerous-matt-anticole
Калі мы чуем слова «радыяцыя», то гэдак і хочацца ўявіць сабе велізарныя выбухі і наступствы жудасных мутацый. Але гэта не ўся карціна: радыяцыя таксама тычыцца радугі і дактароў, што робяць рэнтген. Дык что ж на самой справе яна, і ці трэба нам баяцца яе наступстваў? Мэтт Анціколь апісвае розныя тыпы радыяцыі.
Урок — Мэтт Анціколь, мультыплікацыя — Tinmouse Animation Studio.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 05:21
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? | |
![]() |
Hanna Baradzina accepted Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for Is radiation dangerous? |