< Return to Video

Міф пра куфэрак Пандоры — Ізольда Гіллеспі

  • 0:07 - 0:08
    Цікаўнасць —
  • 0:08 - 0:10
    дабраславенне ці праклён?
  • 0:10 - 0:12
    Увасабленнем парадаксальнай
    прыроды гэтай рысы
  • 0:12 - 0:14
    ў старажытнагрэцкай міфалогіі
  • 0:14 - 0:16
    стала фігура Пандоры.
  • 0:16 - 0:17
    Паводле міфа
  • 0:17 - 0:19
    яна была першай смяротнай жанчынай,
  • 0:19 - 0:23
    чыя пякучая цікаўнасць паклала пачатак
    шэрагу разбуральных падзей на Зямлі.
  • 0:23 - 0:27
    Удыхнуў жыццё ў Пандору Гефест, бог агню,
  • 0:27 - 0:31
    які заручыўся падтрымкай іншых багоў,
    каб зрабіць яе надзвычайнай.
  • 0:31 - 0:35
    Ад Афрадыты яна атрымала здольнасць
    глыбока адчуваць і выказваць эмоцыi,
  • 0:35 - 0:37
    а Гермес надзяліў Пандору
    дарам красамоўства.
  • 0:37 - 0:42
    Афіна адарыла яе віртуозным
    майстэрствам і ўвагай да дэталяў,
  • 0:42 - 0:45
    а Гермес даў ёй імя.
  • 0:45 - 0:48
    Нарэшце і Зеўс даў
    Пандоры два падарункі.
  • 0:48 - 0:50
    Першым была цікаўнасць,
  • 0:50 - 0:55
    якая прадвызначала яе характар
    і надзяляла прагай пазнання свету.
  • 0:55 - 0:59
    Другім апынуўся цяжкі куфэрак
    з майстэрскім арнаментам,
  • 0:59 - 1:01
    які быў шчыльна зачынены.
  • 1:01 - 1:05
    Але змесціва куфэрка, як растлумачыў ёй
    Зеўс, не прызначалася для вачэй смяротных,
  • 1:05 - 1:09
    і яна ні пры якіх абставiнах
    не павінна была адчыняць яго.
  • 1:09 - 1:13
    На Зямлі Пандора сустрэла і пакахала
    Эпіметэя, таленавітага тытана,
  • 1:13 - 1:17
    які атрымаў ад Зеўса заданне
    раздаць дары багоў у свеце жывёл.
  • 1:17 - 1:20
    Выконваў ён даручэнне разам
    са сваім братам Праметэем,
  • 1:20 - 1:22
    які стварыў першых людзей,
  • 1:22 - 1:25
    але быў асуджаны на вечныя мукі
    за тое, што падараваў iм агонь.
  • 1:25 - 1:27
    Эпiметэй моцна сумаваў па брату,
  • 1:27 - 1:32
    але ў Пандоры ён убачыў блізкага па духу
    чалавека з палкім сэрцам.
  • 1:32 - 1:34
    Пандора была натхнёная жыццём на зямлі.
  • 1:34 - 1:38
    Яна таксама хутка перамыкалася
    і магла быць нецярплівай,
  • 1:38 - 1:42
    паколькі была нададзеная прагай ведаў
    і жаданнем спазнаць усё вакол.
  • 1:42 - 1:46
    Таму ў думках яна часта вярталася
    да змесціва запячатанага куфэрка.
  • 1:46 - 1:47
    Што за каштоўны скарб у ім быў,
  • 1:47 - 1:50
    што ніводзін з людзей
    не павінен быў убачыць яго,
  • 1:50 - 1:52
    і чаму яна павінна была ахоўваць куфэрак?
  • 1:52 - 1:54
    Жаданне адчыніць яго
    станавілася нясцерпным.
  • 1:54 - 1:57
    Часам Пандора была перакананая,
    што чула адтуль шэпт,
  • 1:57 - 1:59
    а змесціва куфэрка так грукатала,
  • 1:59 - 2:01
    быццам жадала вырвацца на волю.
  • 2:01 - 2:05
    Таямніца куфэрка зводзіла
    Пандору з розуму.
  • 2:05 - 2:09
    З часам Пандора станавілася ўсё
    больш і больш апантаная iм.
  • 2:09 - 2:12
    Здавалася, нейкая непадуладная
    сіла вабіла яе да куфэрка,
  • 2:12 - 2:16
    якая паўтарала імя Пандоры
    ўсё гучней і гучней.
  • 2:16 - 2:18
    І вось аднойчы Пандора не вытрымала.
  • 2:18 - 2:19
    Вышмыгнуўшы ад Эпіметэя,
  • 2:19 - 2:22
    яна глядзела, не адрываючы вачэй,
    на загадкавы куфэрак.
  • 2:22 - 2:24
    Пандора лічыла, што зірне разок
    на яго змесціва,
  • 2:24 - 2:27
    а потым назаўжды забудзе пра яго.
  • 2:27 - 2:30
    Але як толькі яна прыадчыніла крышку,
    куфэрак насцеж расхінуўся.
  • 2:30 - 2:32
    Жахлівыя істоты і жудасныя гукі
  • 2:32 - 2:34
    вырваліся вонку ў воблаку дыму
  • 2:34 - 2:37
    і закруціліся вакол яе,
    скуголячы і рагочачы.
  • 2:37 - 2:38
    У жаху
  • 2:38 - 2:42
    Пандора пачала адчайна хапацца за паветра,
    каб адправіць iх назад у зняволенне,
  • 2:42 - 2:46
    але яны страшным
    воблакам хутка адляталі прэч.
  • 2:46 - 2:50
    Дрэннае прадчуванне ахапіла Пандору,
    калі яны ўздымаліся.
  • 2:50 - 2:52
    Зеўс выкарыстоўваў куфэрак як сасуд
  • 2:52 - 2:55
    для ўсіх сіл зла і пакут, якія ён стварыў.
  • 2:55 - 2:56
    Аднойчы вызваленыя —
  • 2:56 - 2:58
    яны ўжо былі няўлоўныя.
  • 2:58 - 2:59
    Пандора заплакала,
  • 2:59 - 3:03
    і тут яна раптам пачула прыглушаны
    гук, які даносіўся з куфэрка.
  • 3:03 - 3:06
    Гэта быў не жудасны шэпт дэманаў,
  • 3:06 - 3:09
    а ледзь чутны звонкі галасок,
    які, здавалася, палегчыў яе пакуты.
  • 3:09 - 3:12
    Калі Пандора зноў наважылася
    падняць крышку і зазірнуць унутр,
  • 3:12 - 3:16
    цёплы прамень святла
    падняўся і паляцеў прэч.
  • 3:16 - 3:17
    Пандора бачыла яго мігаценне там,
  • 3:17 - 3:20
    куды накіраваліся выпушчаныя
    ёю на свабоду духі зла,
  • 3:20 - 3:22
    і на душы стала лягчэй.
  • 3:22 - 3:25
    Пандора ведала, што зробленага
    ўжо не выправіць,
  • 3:25 - 3:27
    але разам з тым заставалася надзея,
  • 3:27 - 3:29
    якая магла змякчыць
    жудасныя наступствы яе правіны.
  • 3:29 - 3:32
    Сёння куфэрак Пандоры
    ўвасабляе сур'ёзныя наступствы,
  • 3:32 - 3:35
    да якіх прыводзіць неразумнае
    абыходжанне з нязведаным.
  • 3:35 - 3:39
    Але пякучая цікаўнасць Пандоры
    таксама паказвае на дваітасць,
  • 3:39 - 3:41
    якая ляжыць у аснове
    чалавечай дапытлівасці.
  • 3:41 - 3:43
    Ці мусім мы дазнавацца пра ўсё,
    што нам невядома,
  • 3:43 - 3:46
    рыць зямлю носам,
    каб дакапацца да сутнасці,
  • 3:46 - 3:47
    ці існуюць таямніцы,
  • 3:47 - 3:49
    якія лепш пакінуць нераскрытымі?
Title:
Міф пра куфэрак Пандоры — Ізольда Гіллеспі
Speaker:
Ісолт Гіласпі
Description:

Прагледзець урок цалкам: https://ed.ted.com/lessons/the-myth-of-pandora-s-box-iseult-gillespie

Пандора была першай смяротнай жанчынай, у якую ўдыхнуў жыццё Гефест, бог агню. Багі адарылі яе красамоўствам, майстэрствам і эмоцыямi. Ад Зеўса Пандора атрымала два падарункі: цікаўнасць і цяжкi шчыльна закрыты куфэрак з настаўленнем ніколі яго не адчыняць. Што за каштоўнцы скарб быў у куфэрку, што ніводзін з людзей не павінен быў убачыць, і чаму менавіта ёй трэба было ахоўваць яго? Ісолт Гілеспі даследуе таямніцу куфэрка Пандоры.

Урок — Ісолт Гілеспі, мультыплікацыя — Сілвія Прытов.

more » « less
Video Language:
English
Team:
closed TED
Project:
TED-Ed
Duration:
03:49
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Ростислав Голод accepted Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Hanna Baradzina rejected Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Ростислав Голод accepted Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box
Show all

Belarusian subtitles

Revisions Compare revisions