Міф пра куфэрак Пандоры — Ізольда Гіллеспі
-
0:07 - 0:08Цікаўнасць —
-
0:08 - 0:10дабраславенне ці праклён?
-
0:10 - 0:12Увасабленнем парадаксальнай
прыроды гэтай рысы -
0:12 - 0:14ў старажытнагрэцкай міфалогіі
-
0:14 - 0:16стала фігура Пандоры.
-
0:16 - 0:17Паводле міфа
-
0:17 - 0:19яна была першай смяротнай жанчынай,
-
0:19 - 0:23чыя пякучая цікаўнасць паклала пачатак
шэрагу разбуральных падзей на Зямлі. -
0:23 - 0:27Удыхнуў жыццё ў Пандору Гефест, бог агню,
-
0:27 - 0:31які заручыўся падтрымкай іншых багоў,
каб зрабіць яе надзвычайнай. -
0:31 - 0:35Ад Афрадыты яна атрымала здольнасць
глыбока адчуваць і выказваць эмоцыi, -
0:35 - 0:37а Гермес надзяліў Пандору
дарам красамоўства. -
0:37 - 0:42Афіна адарыла яе віртуозным
майстэрствам і ўвагай да дэталяў, -
0:42 - 0:45а Гермес даў ёй імя.
-
0:45 - 0:48Нарэшце і Зеўс даў
Пандоры два падарункі. -
0:48 - 0:50Першым была цікаўнасць,
-
0:50 - 0:55якая прадвызначала яе характар
і надзяляла прагай пазнання свету. -
0:55 - 0:59Другім апынуўся цяжкі куфэрак
з майстэрскім арнаментам, -
0:59 - 1:01які быў шчыльна зачынены.
-
1:01 - 1:05Але змесціва куфэрка, як растлумачыў ёй
Зеўс, не прызначалася для вачэй смяротных, -
1:05 - 1:09і яна ні пры якіх абставiнах
не павінна была адчыняць яго. -
1:09 - 1:13На Зямлі Пандора сустрэла і пакахала
Эпіметэя, таленавітага тытана, -
1:13 - 1:17які атрымаў ад Зеўса заданне
раздаць дары багоў у свеце жывёл. -
1:17 - 1:20Выконваў ён даручэнне разам
са сваім братам Праметэем, -
1:20 - 1:22які стварыў першых людзей,
-
1:22 - 1:25але быў асуджаны на вечныя мукі
за тое, што падараваў iм агонь. -
1:25 - 1:27Эпiметэй моцна сумаваў па брату,
-
1:27 - 1:32але ў Пандоры ён убачыў блізкага па духу
чалавека з палкім сэрцам. -
1:32 - 1:34Пандора была натхнёная жыццём на зямлі.
-
1:34 - 1:38Яна таксама хутка перамыкалася
і магла быць нецярплівай, -
1:38 - 1:42паколькі была нададзеная прагай ведаў
і жаданнем спазнаць усё вакол. -
1:42 - 1:46Таму ў думках яна часта вярталася
да змесціва запячатанага куфэрка. -
1:46 - 1:47Што за каштоўны скарб у ім быў,
-
1:47 - 1:50што ніводзін з людзей
не павінен быў убачыць яго, -
1:50 - 1:52і чаму яна павінна была ахоўваць куфэрак?
-
1:52 - 1:54Жаданне адчыніць яго
станавілася нясцерпным. -
1:54 - 1:57Часам Пандора была перакананая,
што чула адтуль шэпт, -
1:57 - 1:59а змесціва куфэрка так грукатала,
-
1:59 - 2:01быццам жадала вырвацца на волю.
-
2:01 - 2:05Таямніца куфэрка зводзіла
Пандору з розуму. -
2:05 - 2:09З часам Пандора станавілася ўсё
больш і больш апантаная iм. -
2:09 - 2:12Здавалася, нейкая непадуладная
сіла вабіла яе да куфэрка, -
2:12 - 2:16якая паўтарала імя Пандоры
ўсё гучней і гучней. -
2:16 - 2:18І вось аднойчы Пандора не вытрымала.
-
2:18 - 2:19Вышмыгнуўшы ад Эпіметэя,
-
2:19 - 2:22яна глядзела, не адрываючы вачэй,
на загадкавы куфэрак. -
2:22 - 2:24Пандора лічыла, што зірне разок
на яго змесціва, -
2:24 - 2:27а потым назаўжды забудзе пра яго.
-
2:27 - 2:30Але як толькі яна прыадчыніла крышку,
куфэрак насцеж расхінуўся. -
2:30 - 2:32Жахлівыя істоты і жудасныя гукі
-
2:32 - 2:34вырваліся вонку ў воблаку дыму
-
2:34 - 2:37і закруціліся вакол яе,
скуголячы і рагочачы. -
2:37 - 2:38У жаху
-
2:38 - 2:42Пандора пачала адчайна хапацца за паветра,
каб адправіць iх назад у зняволенне, -
2:42 - 2:46але яны страшным
воблакам хутка адляталі прэч. -
2:46 - 2:50Дрэннае прадчуванне ахапіла Пандору,
калі яны ўздымаліся. -
2:50 - 2:52Зеўс выкарыстоўваў куфэрак як сасуд
-
2:52 - 2:55для ўсіх сіл зла і пакут, якія ён стварыў.
-
2:55 - 2:56Аднойчы вызваленыя —
-
2:56 - 2:58яны ўжо былі няўлоўныя.
-
2:58 - 2:59Пандора заплакала,
-
2:59 - 3:03і тут яна раптам пачула прыглушаны
гук, які даносіўся з куфэрка. -
3:03 - 3:06Гэта быў не жудасны шэпт дэманаў,
-
3:06 - 3:09а ледзь чутны звонкі галасок,
які, здавалася, палегчыў яе пакуты. -
3:09 - 3:12Калі Пандора зноў наважылася
падняць крышку і зазірнуць унутр, -
3:12 - 3:16цёплы прамень святла
падняўся і паляцеў прэч. -
3:16 - 3:17Пандора бачыла яго мігаценне там,
-
3:17 - 3:20куды накіраваліся выпушчаныя
ёю на свабоду духі зла, -
3:20 - 3:22і на душы стала лягчэй.
-
3:22 - 3:25Пандора ведала, што зробленага
ўжо не выправіць, -
3:25 - 3:27але разам з тым заставалася надзея,
-
3:27 - 3:29якая магла змякчыць
жудасныя наступствы яе правіны. -
3:29 - 3:32Сёння куфэрак Пандоры
ўвасабляе сур'ёзныя наступствы, -
3:32 - 3:35да якіх прыводзіць неразумнае
абыходжанне з нязведаным. -
3:35 - 3:39Але пякучая цікаўнасць Пандоры
таксама паказвае на дваітасць, -
3:39 - 3:41якая ляжыць у аснове
чалавечай дапытлівасці. -
3:41 - 3:43Ці мусім мы дазнавацца пра ўсё,
што нам невядома, -
3:43 - 3:46рыць зямлю носам,
каб дакапацца да сутнасці, -
3:46 - 3:47ці існуюць таямніцы,
-
3:47 - 3:49якія лепш пакінуць нераскрытымі?
- Title:
- Міф пра куфэрак Пандоры — Ізольда Гіллеспі
- Speaker:
- Ізольда Гіллеспі
- Description:
-
Прагледзець урок цалкам: https://ed.ted.com/lessons/the-myth-of-pandora-s-box-iseult-gillespie
Пандора была першай смяротнай жанчынай, у якую ўдыхнуў жыццё Гефест, бог агню. Багі адарылі яе красамоўствам, майстэрствам і эмоцыямi. Ад Зеўса Пандора атрымала два падарункі: цікаўнасць і цяжкi шчыльна закрыты куфэрак з настаўленнем ніколі яго не адчыняць. Што за каштоўнцы скарб быў у куфэрку, што ніводзін з людзей не павінен быў убачыць, і чаму менавіта ёй трэба было ахоўваць яго? Ізольда Гіллеспі даследуе таямніцу куфэрка Пандоры.
Урок — Ізольда Гіллеспі, мультыплікацыя — Сілвія Прытов.
- Video Language:
- English
- Team:
closed TED
- Project:
- TED-Ed
- Duration:
- 03:49
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box | |
![]() |
Hanna Baradzina approved Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box | |
![]() |
Hanna Baradzina edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box | |
![]() |
Ростислав Голод accepted Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box | |
![]() |
Ростислав Голод edited Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box | |
![]() |
Hanna Baradzina rejected Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box | |
![]() |
Ростислав Голод accepted Belarusian subtitles for The myth of Pandora's box |